Усе навіны

Хвашчынскі выйшаў на 9-е месца ў спісе лепшых бамбардзіраў за гісторыю ЧБ, апярэдзіўшы Камароўскага

1 ліпеня, 20:25

У матчы 14-га тура вышэйшай лігі супраць «Белшыны» нападаючы мінскага «Дынама» Уладзімір Хвашчынскі аформіў хет-трык (7:2), а на 72-й хвіліне быў заменены.

Такім чынам нападаючы мінчан дасягнуў адзнакі 95 галоў у чэмпіянатах Беларусі і выйшаў на 9-е месца ў спісе лепшых бамбардзіраў у гісторыі.

Хвашчынскі абышоў галоўнага трэнера «Іслачы» Дзмітрыя Камароўскага, у якога 93 мячы.

Далей ідзе галоўны трэнер «Мінска» Сяргей Яромка, у якога 98 галоў. Акрамя яго перад Хвашчынскім ідуць Раман Васілюк (218), Валерый Стрыпейкіс (174), Віталь Радзівонаў (145), Генадзь Блізнюк (129) і Максім Скавыш (110), Павел Савіцкі (107) і Мікалай Януш (107).