Усе навіны

Сёння Маунт падпіша кантракт з «МЮ»

3 ліпеня, 11:12

Сёння будзе завершаны пераход Мэйсана Маўнта з «Чэлсі» ў «Манчэстэр Юнайтэд», паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Спачатку запланаваны медагляд гульца, пасля чаго бакі падпішуць кантракт да канца сезона 2027/28 з опцыяй падаўжэння яшчэ на год. За свайго выхаванца «Чэлсі» атрымае 55 мільёнаў еўра. Яшчэ 5 мільёнаў лонданцы могуць атрымаць, калі на працягу наступных пяці гадоў «МЮ» выйграе трафеі.

У першай камандзе «Чэлсі» Маунт правёў амаль чатыры гады. У АПЛ Мэйсан дэбютаваў 12 жніўня 2019 года ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд». Тады «Чэлсі» дома разгромна прайграў з лікам 0:4.

Увогуле Маунт згуляў за родны клуб 195 матчаў ва ўсіх турнірах, у якіх вызначыўся 33 галамі і 37 асістамі. Поўная статыстыка 24-гадовага англійскага паўабаронцы – тут.