Усе навіны

«Рома» і «Брайтан» праяўляюць цікавасць да Мактамінея

4 ліпеня, 16:26

Паўабаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Скот Мактаміней зацікавіў «Рому» і «Брайтан», паведамляе журналіст Бэн Джэйкабс.

«Чайкі» лічаць 26-гадовага шатландца патэнцыйнай заменай для Майсеса Кайседа, якога актыўна спрабуе набыць «Чэлсі».

Партал Transfermarkt ацэньвае кошт хаўбека ў 25 мільёнаў еўра. Раней таксама былі чуткі пра цікавасць з боку «Вэст Хэма» і «Ньюкасла».

У гэтым сезоне Мактаміней правёў 24 матчы ў АПЛ, у якіх вызначыўся адным голам. Скот з'яўляецца выхаванцам «МЮ», ён выступае за першую каманду з 2017 года. Поўная статыстыка яго выступленняў – тут.