Усе навіны

Мунір можа вярнуцца ў «Алавес»

4 ліпеня, 16:52

«Алавес» імкнецца падпісаць нападаючага Муніра Эль-Хададзі, паведамляе Relevo.

Баскскі клуб вярнуўся ў Ла Лігу пасля аднаго сезона ў сегундзе і хацеў бы запрасіць Муніра, які ўжо выступаў за «Алавес» у арэндзе ў сезоне 2017/18.

Сярод прэтэндэнтаў на Эль-Хададзі, які знаходзіцца ў статусе свабоднага агента – «Мальёрка», клубы з Італіі, Саудаўскай Аравіі і ААЭ.

Мунір апошні год правёў у «Хетафе». Ён забіў 7 мячоў і зрабіў 1 асіст у 31 матчы. Статыстыка 27-гадовага мараканскага нападаючага тут.