Усе навіны

Маўнт будзе гуляць у «Манчэстэр Юнайтэд» пад 7-м нумарам

5 ліпеня, 15:11

Навічок «Манчэстэр Юнайтэд» Мэйсан Маўнт будзе выступаць у складзе «манкуніянаў» пад 7-м нумарам.

У «Чэлсі», адкуль англічанін перайшоў у «Юнайтэд», 24-гадовы Маунт гуляў пад 19-м нумарам.

Да Маунта 7-ы нумар у «МЮ» належаў Крышціяну Раналду, які пакінуў каманду восенню мінулага года.