Усе навіны

Свірэпа пра першы гол за «Дынама»: «Рады што забіў, спадзяюся, на мяне запісалі, не на Хвашчынскага»

5 ліпеня, 22:28

Паўабаронца мінскага «Дынама» Аляксандр Свірэпа пракаментаваў першы гол за асноўны склад сталічных у браму «Белшыны».

– У нас вялікі выбар гульцоў, таму Вадзім Віктаравіч можа паламаць галаву, каго ставіць, таму я думаю, мы за гэты тыдзень на працэнтаў 60 выканалі задачу.

– Дзе недавыканалі вы?

– У Смаргоні.

– Дэбютны мяч, у прынцыпе, менавіта ў чужыя вароты скажам так?

– Ну так, пачаў працаваць над памылкамі, трэнерскі штаб падказаў, як правільна працаваць на стандартах, але дзесьці ў тым моманце недаказанасць была з брамнікам. Але нічога страшнага, бываюць такія моманты, не першы раз забіваю сваім.

Пашчасціла, што зраўнялі хутка, рады што забіў, спадзяюся, на мяне запісалі, не на Вову.

– Спадзяецеся, што на вас? Вам важна, каб было ўсё ж на вас, а не на Вову запісаны мяч дэбютны?

– Не, мне без розніцы. Галоўнае, што каманда перамагла, мы зараз ставім толькі камандныя мэты, не свае асабістыя. Таму будзем толькі для каманды старацца, каб паднімацца толькі ўверх, – сказаў Свірэпа.

У сезоне 2023 года Свірэпа адыграў тры гульні, забіў адзін гол у вароты саперніка і адзін аўтагол.