Усе навіны

Жэрдзеў пяройдзе ў мінскае «Дынама»

6 ліпеня, 18:59

Крыніцы Tribuna.com, перадаюць, што беларускі паўабаронца Глеб Жэрдзеў пяройдзе ў мiнскае «Дынама». Першым пра гэта паведаміў журналіст Уладзіслаў Татур. Раней паведамлялася, што футбаліст быў блізкі да пераходу ў БАТЭ.

Мінулы сезон 23-гадовы Жэрдзеў правёў у ізраільскай Д2 у складзе «Бней Іегуды». Паўабаронца згуляў у 13 матчах, забіў два мячы. Раней паведамлялася, што ён вядзе перамовы з азербайджанскімі «Туранам» і «Сумгаітам».