Усе навіны

Гордан прызнаны найлепшым гульцом Еўра U-21

8 ліпеня, 22:28

Вінгера маладзёжнай зборнай Англіі Энтані Гордана прызналі найлепшым гульцом Еўра U-21.

На турніры 22-гадовы гулец «Ньюкасла» адзначыўся 2 галамі і 1 дзейснай перадачай, уключаючы пераможны мяч у вароты Партугаліі ў 1/4 фіналу.

Нагадаем, апошнімі 6-цю пераможцамі ўзнагароды станавіліся Хуан Мата (2011), Тыяга Алькантара (2013), Вільям Карвалью (2015), Дані Себальас (2017), Фабіян Руіс (2019) і Фабіу Віейра (2019).