Усе навіны

Глебко пра БАТЭ: «Было павучальна кожны дзень трэніравацца з такімі хлопцамі»

9 ліпеня, 21:12

Паўабаронца «Слуцка» Сяргей Глебко прыгадаў выступленне за БАТЭ на світанку кар'еры. Футбаліст выступаў за каманду ў 2009-2014 гадах. За асноўную каманду правёў адзін матч.

– Тады была вялікая канкурэнцыя. Было цікава, павучальна кожны дзень трэніравацца з такімі хлопцамі. Што ні чалавек – вялікае гучнае прозвішча. Трэнерскі штаб, які да гэтага часу ў маім жыцці адзін з самых моцных.

У плане гульні не скажу, што моцна збавіў [пасля сыходу з БАТЭ]. Зараз у хлопцаў, якія некуды з'язджаюць, добрая статыстыка. Я той гулец, які ў калектыве, але вырашыць момант у адзіночку не магу, мне патрэбны добрыя партнёры, якія будуць рабіць сваю справу. Мне заўсёды лепш аддаць пас, чым прабіць па варотах, – сказаў Глебко.