Усе навіны

Аляксей Залескі: «Мог застацца ў Казахстане, але выбар упаў на «Тарпеда-БелАЗ»

12 ліпеня, 14:41

Абаронца «Тарпеда-БелАЗ» Аляксей Залескі распавёў аб пераходзе ў жодзінскі клуб.

– Якія варыянты працягу кар'еры ў цябе былі?

– Насамрэч іх мелася шмат. Мог застацца ў Казахстане, і нават у «Каспіі». Іншыя казахстанскія каманды таксама рабілі прапановы. Але выбар упаў на «Тарпеда-БелАЗ». Я ўсё ж тут ведаю галоўнага трэнера, знаёмы з камандай. Тут выдатныя ўмовы, усё на вышэйшым узроўні, ставяцца высокія задачы. Увогуле, усё мяне задавальняе. Ды і душу цягнула ўсё ж такі дадому.

– Ці глядзеў фінал Кубка Беларусі супраць БАТЭ?

– Скажу больш: я глядзеў усе гульні «Тарпеда-БелАЗа», быў вольны час. Вядома, перажываў за каманду, – распавёў Залескі.