Усе навіны

Дарвін Нуньес узяў 9-ы нумар у «Ліверпулі», раней пад ім гуляў Фірміна

13 ліпеня, 13:39

Нападаючы «Ліверпуля» Дарвін Нуньес у гэтае міжсезонне змяніў гульнявы нумар.

Зараз уругваец будзе выступаць пад 9-м, які раней належаў Раберта Фірміна – бразілец пакінуў клуб свабодным агентам і перайшоў у саудаўскі «Аль-Ахлі». Нуньес вызваліў свой 27-ы нумар, які ён браў пасля Дзівока Арыгі.

«Ліверпуль» набыў Дарвіна мінулым летам за 80 мільёнаў еўра ў «Бенфікі». У сезоне АПЛ форвард правёў 29 матчаў, вызначыўшыся 9 галамі і 3 асістамі. Статыстыка – тут.