Усе навіны

Яблонскі ў «Арысе» атрымліваў каля 15 тысяч долараў у месяц

14 ліпеня, 10:32

12 ліпеня паўабаронца і падпісант рэжымнага ліста Яўген Яблонскі пакінуў кіпрскі «Арыс».

Паводле інфармацыі Tribuna.com, 28-гадовы хаўбек не хацеў сыходзіць. Па-першае, яму і яго жонцы Крысціне Козел падабаліся бытавыя ўмовы, Лімасол як горад, курортны клімат.

Па-другое, калі б Яблонскі сышоў у іншы клуб, ён страціў бы ў грошах. Паводле нашых звестак, заробак паўабаронцы ў «Арысе» складаў каля 15 тысяч долараў.