Усе навіны

Уладзіслаў Татур: «У лютым падавалася, што гісторыя «Ліверпуля» падыходзіць да канца, але новая гібрыдная схема дала клубу свежасць»

17 ліпеня, 15:40

Беларускія журналісты Уладзіслаў Татур і Мікалай Хадасевіч на YouTube-канале «Дай пробью!» абмеркавалі перазборку «Ліверпуля перад новым сезонам.

«Ліверпуль», на сярэдзіну сезона, перад… У Сінгапуры, па-мойму, будуць праходзіць таварыскія матчы. Перад гэтым турам, дзе зараз у трэніровачным працэсе, дзе Фабінья, дзе Хендэрсан, незразумела, Саудаўская Аравія, незразумела, хто яшчэ прыйдзе. Пры гэтым ва ўсіх інтэрв'ю, якія трапляюцца, гаворка пра тое, што каманда ўвогуле гатова перасабрацца і вярнуцца ў барацьбу за тытул.

Ну, гэта, канешне, амбіцыйна і нават некалькі банальна. А што ты думаеш па патэнцыяле «Ліверпуля» на дадзены момант? Як ён мяняецца?

– Мне вельмі падабаецца ўсё, што адбываецца ў «Ліверпулі». Таму што недзе там у лютым, напрыклад, мінулага сезона, дакладней гэтага года яшчэ, магло ў некаторых скласціся ўражанне, што нібыта клуб і каманда стаміліся адзін ад аднаго. І нібыта нават, магчыма, гэтая гісторыя неяк падыходзіць да канца. Але гэта, вядома, былі памылкі.

Паспрабаваў клуб новую схему – і яна спрацавала, яна дала камандзе свежасць. І новая роля для Трэнта, якая, магчыма, нават яго матывавала па-іншаму ставіцца зноў да футбола пасля шэрагу памылак, якія прыцягвалі ўвагу.

І канкрэтна пад гэты новы профіль «Ліверпуль» бярэ гульцоў. Схема-гібрыд, я думаю, будзе працаваць. Шыкоўная атакуючая лінія, таму што Луіс Дыяс аднавіўся пасля траўмы. Я думаю, што другі сезон Дарвіна Нуньеса будзе нашмат больш паспяховым. Ён, дарэчы, яшчэ і нумар памяняў, зараз будзе гуляць з дзявяткай, якая была ў свой час у Фернанда Торэса.

Гэта значыць вялікі выбар гульцоў групы атакі, у цэнтр поля ўзмацненне кропкавае. Зразумела, гэта значыць гульцы канкрэтна пад гэтых двух васьмёрак, калі мы гаворым пра 4-3-3, і пад пераход у пярэднюю лінію, калі Трэнт заходзіць у апорную. Усё супер, але патрэбны яшчэ гульцы ў цэнтры: я думаю, што адзін-два яшчэ будуць. Магчыма, будзе абаронца.

Зразумела, якім шляхам «Ліверпуль» ідзе, і я думаю, што ў яго будзе вельмі моцная каманда ў гэтым сезоне. Я з вялікай цікавасцю назіраю за гэтым працэсам, – адзначыў Татур.