Усе навіны

«ПСЖ» прапанаваў «Сіці» уключыць Верраці і Доннарумму ў дамову па Бернардзе

17 ліпеня, 23:00

«ПСЖ» працягвае працаваць над трансферам паўабаронцы «Манчэстэр Сіці» Бернарду Сілвы.

Як паведамляе Foot Mercato, спартовы дарадца «ПСЖ» Луіш Кампуш некалькі тыдняў таму пачаў перамовы па гэтай справе са сваім калегам з «Сіці» Чыкі Бегірыстайнам.

Па дадзеных крыніцы, для зніжэння выдаткаў на набыццё партугальца Кампуш прапанаваў уключыць у пагадненне двух гульцоў парыжан – брамніка Джанлуіджы Доннарумму і хаўбека Марка Верраці.

Адзначаецца, што «Сіці» адказаў хуткай катэгарычнай адмовай, але перамовы працягваюцца.

Бернарду правёў у «Ман Сіці» апошнія 6 сезонаў. На яго рахунку 57 галоў і 57 асістаў у 318 матчах за клуб з Манчэстэра.

Статыстыка 28-гадовага паўабаронцы тут.