Усе навіны

Самы высокааплатны гулец «Макслайна» атрымлівае 8,5 тысяч рублёў на месяц, астатнія лідары – каля 1 тысяч долараў

18 ліпеня, 21:08

Сталі вядомыя заробкі футбалістаў «Макслайна» (Д2). Па звестках Tribuna.com, ключавыя гульцы мелі заробак у раёне тысячы даляраў. Такія грошы зараз атрымліваюць капітан абаронца Ілля Трачынскі і вопытны Сяргей Балановіч.

Столькі ж плацілі расiйскаму абаронцу Руслану Башыраву і беларускаму паўабаронцу Раману Бурцу, але яны ўжо пакінулі калектыў.

Самы высокааплатны гулец «Макслайна» – расiйскі паўабаронца Ягор Карцоў. 23-гадовы футбаліст мінулым летам узяты ў арэнду ў «Ленінградца» з ФНЛ і зарабляе, паводле нашых звестак, 8500 рублёў.

У сезоне-2023 вінгер згуляў у 15 матчах Д2, забіў 8 мячоў, аддаў 5 галявых перадач.