Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «З-за асабістай сімпатыі хацелася б пажадаць, каб «Нафтчы» прайшоў «Жалезнічар» у наступным раўндзе»

21 ліпеня, 11:30

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пасля прайгранага супрацьстаяння з «Жалезнічарам» (2:2, 1:2) пажадаў поспеху «Нафтчы» ў наступным раўндзе Лігі канферэнцый.

– Цяжка зрабіць прагноз, хто пройдзе далей, бо мы зусім незнаёмыя з камандай «Нафтчы». Я крыху сачыў за гульнямі гэтага клуба, таму што там выступае наш нападаючы Ягор Багамольскі. Ён гуляў у мяне ў папярэдняй камандзе вельмі яскрава, таму атрымаў прапанову па кантракце. З гэтых меркаванняў мы сачылі за «Нафтчы» і я як трэнер. Наколькі мне вядома, то ў каманды ёсць змены ў параўнанні з мінулым годам, таму цяжка прадказаць, хто будзе фаварытам у гэтым супрацьстаянні. У любым выпадку «Нафтчы» зараз з-за нашага матчу пазнаёміўся з «Жалезнічарам» і мае ўяўленне. Таму хацелася б, каб перамог наймацнейшы ў наступным раундзе. Чыста з-за асабістай сімпатыі хацелася б пажадаць «Нафтчы» праходу ў наступны раўнд, – сказаў Скрыпчанка.