Усе навіны

«Ніца» прапанавала 14 млн еўра за Бога

24 ліпеня, 20:23

«Ніца» зрабіла афіцыйную прапанову «Аталанце» па вінгеры Жэрмі Богу, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Запыт складае 14 мільёнаў эўра. Італьянскі клуб жа патрабуе за 26-гадовага івуарыйца 18 мільёнаў еўра, аднак абодва бакі ўпэўнены, што пагадненне адбудзецца.

«Аталанта» набыла футбаліста летам 2022-га за 22 мільёны еўра ў «Сасуола» пасля паўгадавой арэнды.

У мінулым сезоне Жэрмі вызначыўся 2 галамі і 5 асістамі ў 23 матчах. Падрабязная статыстыка – тут.