Усе навіны

Аліўе Жыру: «Леаў можа дасягнуць узроўню Мбапэ»

25 ліпеня, 18:00

Нападаючы «Мілана» Аліўе Жыру выказаўся адносна свайго партнёра Рафаэля Леаў. «Я вельмі добра ведаю Рафу, таму не буду казаць яму, што ён на тым жа ўзроўні, што і Мбапе, інакш мы можам яго страціць (смяецца - заўв.). Ён мае выключныя якасці, але яму яшчэ ёсць куды расці. Я думаю, што ён можа дасягнуць узроўню Кіліяна, але яму трэба палепшыць сваю статыстыку. Патэнцыял для гэтага ёсць», - сказаў Жыру ў інтэрв'ю DAZN. У мінулым сезоне 24-гадовы партугалец вызначыўся 16 галамі і 11 дзейснымі перадачамі ў 48 матчах.