Усе навіны

Верраці ўзгадніў з «Аль-Хілалем» кантракт на 3 гады

28 ліпеня, 09:16

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана паведаміў, што паўабаронца «ПСЖ» Марка Вераці дамовіўся з «Аль-Хілалем» пра трохгадовы кантракт.

30-гадовы італьянец гатовы перайсці ў клуб з чэмпіянату Саудаўскай Аравіі.

Усё залежыць ад прэзідэнта парыжскага клуба Насера Аль-Хелайфі, які не мае намеру прымаць прапанову аравійцаў у памеры 30 мільёнаў еўра.

«Аль-Хілаль» хутка палепшыць сваю прапанову.