Усе навіны

«Мілан» аформіў пагадненне з «Валенсіяй» аб пераходзе Мусы

30 ліпеня, 15:02

«Мілан» і «Валенсія» аформілі пагадненне аб трансферы паўабаронцы Юнуса Мусы, паведамляе журналіст Фабрыцыа Рамана.

Сума трансферу складзе 20 мільёнаў эўра з улікам бонусаў. Гулец на наступным тыдні пройдзе медагляд, пасля чаго падпіша кантракт на пяць год.

У 2019 годзе Юнус перайшоў у «Валенсію» на правах свабоднага агента пасля таго, як скончыўся яго кантракт з Арсеналам.

У мінулым сезоне 20-гадовы амерыканец аддаў 2 выніковыя перадачы ў 37 матчах.