Усе навіны

«Мілан» набыў 20-гадовага хаўбека «Валенсіі» Мусу за 20 млн еўра

4 жніўня, 20:32

«Мілан» абвясціў пра трансфер паўабаронцы «Валенсіі» Юнуса Муса.

Паводле папярэдніх звестак, клуб заплаціў за 20-гадовага футбаліста 20 мільёнаў еўра. З амерыканцам падпісаны кантракт да лета 2028 года.

Муса – выхаванец «Арсенала«, адкуль перайшоў у акадэмію «Валенсіі» ў 2019 годзе.

У мінулым сезоне Юнус правёў 33 матчы ў Ла Лізе, вызначыўшыся 2 асістамі.