Усе навіны

Верраці ўзгадніў асабістыя ўмовы з «Аль-Хілалем» і «Аль-Ахлі»

19 жніўня, 20:50

Паўабаронца «ПСЖ» Марка Вераці ўзгадніў умовы кантракту з «Аль-Хілалем» і «Аль-Ахлі», паведамляе L'Equipe.

Аднак ніводнаму з клубаў пакуль не ўдалося дамовіцца з дзейным чэмпіёнам Францыі.

Першапачатковая прапанова ад «Аль-Хілаля» ў памеры 30 мільёнаў еўра была адхілена.

Таксама крыніца адзначае, што гульцом цікавіцца «Баварыя».