Усе навіны

8 нямецкіх клубаў прагаласавалі супраць прадастаўлення ў дапамогу Украіне грошай з тэлетрансляцый для РФ

29 жніўня, 19:45

У Нямеччыне няма адзінай пазіцыі па выкарыстанні сродкаў, якія паступаюць з Расіі за продаж правоў на тэлетрансляцыі. Бундэсліга 1 і Бундэсліга 2 да гэтага часу транслююцца ў поўным аб'ёме на расійскім тэлеканале «Матч ТБ». Але пасля 24 лютага 2022 года ўсе даходы ад продажу правоў на тэлетрансляцыі нямецкія клубы перадаюць на дапамогу Украіне. Як паведамляе Sportschau, на сходзе прадстаўнікоў двух вышэйшых ліг 8 клубаў прагаласавалі за тое, каб спыніць дабрачынныя ахвяраванні і пералічваць расійскія грошы клубам, як гэта прадугледжана рэгламентам. Крыніца не паказвае, якія менавіта клубы выступілі з такой ініцыятывай. Зрэшты, 26 клубаў прагаласавалі за працяг ахвяраванняў. Яшчэ два клубы ўстрымаліся. «Матч ТБ» неаднаразова цэнзураваў непажаданыя для крамлёўскага рэжыму моманты - накшталт украінскай сімалікі на стадыёнах, заклікаў спыніць вайну і да таго падобнае.