Усе навіны

Аляксандр Зінчанка: «Ведаю, што шмат хто кажа пра мае слёзы, але я не жадаю нікому адчуць і ўбачыць тое, што зараз у маёй краіне»

30 жніўня, 17:20

Украінскі абаронца «Арсенала» Аляксандр Зінчанка распавёў, што для яго азначаюць выступы за зборную Украіны.

«Гэта момант гонару, асабліва зараз. Мне так цяжка стрымліваць слёзы, калі гучыць нацыянальны гімн.

Я ведаю, што шмат хто кажа пра мае слёзы ў сацсетках. Прабачыце мяне за тое, што я настолькі адчувальны, але я не жадаю нікому адчуць і ўбачыць на свае вочы ўсе гэтыя страшныя рэчы, якія адбываюцца ў маёй краіне. Вельмі цяжка апісаць словамі, што я адчуваю ў такія моманты», - сказаў Зінчанка.