Усе навіны

Прэзідэнт Ла Лігі Тебас: «Мы выраслі на 10% без Месі і Раналду»

7 верасня, 22:15

Прэзідэнт Ла Лігі Хаўер Тебас лічыць, што сыход Ліянэля Месі і Крышціяну Раналду не паўплываў на фінансавы складнік чэмпіянату.

«Ці каштаваў нам вялікіх грошай сыход Месі і Раналду з Ла Лігі? Не. Рэальнасць заключаецца ў тым, што калі Месі збіраўся з'яжджаць і застаўся яшчэ на год, мы вялі перамовы па аўдыёвізуальных правах у Лацінскай Амерыцы, і яны нічога не сказалі.

Калі хтосьці падпісвае тэлевізійны кантракт сем гадоў, ён не ведае, якія будуць гульцы. Клубы і спаборніцтвы важней за гульцоў. Мы выраслі на 10% без Месі і Раналду. Свет павінен ведаць, што заўсёды знойдуцца выдатныя гульцы, якія будуць гуляць у лізе – такія як Вінісіус і Ямаль у нашым выпадку», – заявіў Тебас.

Раналду пакінуў «Рэал» у 2018 годзе. Месі не працягнуў кантракт з «Барселонай» у 2021 годзе.