Усе навіны

Вераці і Дракслер узгаднілі асабістыя ўмовы з катарскімі клубамі

9 верасня, 21:03

Паўабаронцы «ПСЖ» Юльян Дракслер і Марка Вераці працягнуць кар'еру ў чэмпіянаце Катара, паведамляе L'Equipe.

30-гадовы італьянец узгадніў умовы асабістага кантракта з «Аль-Арабі», а 29-гадовы немец з «Аль-Ахлі» Доха.

Абаім засталося прайсці толькі медыцынскія агляды.

Нагадаем, Вераці выступае за парыжскі клуб з 2012 года, з таго часу, як быў набыты ў «Пескары» за 12 мільёнаў еўра.

Дракслер перайшоў з «Вольфсбурга» летам 2017-га за 36 млн еўра. У мінулым сезоне аддаваўся ў арэнду «Бенфіцы», дзе забіў 2 галы ў 18 матчах.