Усе навіны

Вераці 11 верасня пяройдзе ў «Аль-Арабі»

10 верасня, 23:19

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана паведаміў, што паўабаронца «ПСЖ» Марка Вераці 11 верасня прыляціць у Доху, каб падпісаць кантракт з катарскім «Аль-Арабі».

Раней паведамлялася, што «Аль-Арабі» заплаціць за Вераці 45 мільёнаў еўра.

Кантракт 30-гадовага італьянца будзе разлічаны да 2026 года. Зарплата футбаліста складзе 30 мільёнаў еўра за год.

У канцы мінулага года Марка падоўжыў кантракт з «ПСЖ» да 2026 года, але пасля крытыкі і абраз з боку парыжскіх ультрас захацеў пакінуць клуб, за які гуляе з 2012 года.

У бягучым сезоне Верраці не гуляў за «ПСЖ». Усяго ён правёў 416 матчаў за каманду (11 галоў, 61 асіст). Хаўбек выйграў 30 трафеяў з парыжанамі, у тым ліку 9 разоў стаў чэмпіёнам Францыі.