Усе навіны

Трэнер вышэйшай лігі: «Страшна, што сёлетняя «маладзёжка» – гэта будучая «нацыяналка». Потым гэтыя хлопцы будуць трэсціся перад усімі, нават Фарэрамі?»

14 верасня, 16:30

Трэнер вышэйшай лігі пракаментаваў вынікі выступлення маладзёжнай зборнай Беларусі ў кваліфікацыі на Еўра-2024.

Нагадаем, у адборы на ЧЕ-2024 Беларусь U-21 тройчы згуляла ўнічыю (двойчы з Андорай і Грэцыяй) і саступіла Партугаліі (0:5) і Фарэрскім астравам (2:3).

«Ведаеце, што самае страшнае? Цяперашняя «маладзёжка» – гэта ж будучая «нацыяналка». І што, потым гэтыя хлопцы ў галоўнай камандзе краіны будуць трэсціся перад усімі, нават Фарэрамі? Давайце ўжо ў юным узросце вучыцца гуляць на атаку, контратакаваць, прэсінгаваць, ціснуць. Калі прывіць юнакам, моладзі дух пераможцы, смеласць, то хлопцы, перайшоўшы ў нацыянальную зборную, будуць адчуваць сябе больш упэўнена. І вынікі прыйдуць», – сказаў спецыяліст.

Tribuna.com публікуе каментарыі спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.