Усе навіны

Хаўер Тебас: «Клубы Ла Лігі гэтым летам патрацілі менш за ўсё, але можна працягваць казаць, што мы найлепшая ліга свету»

15 верасня, 10:42

Прэзідэнт Ла Лігі Хаўер Тебас ацаніў працу іспанскіх клубаў на трансферным рынку гэтым летам.

«Мы патрацілі менш за ўсё. І мы можам працягваць казаць, што мы найлепшая ліга свету.

Калі б у нас быў такі закон, як у Італіі, дзе падаткі на заробкі замежнікаў скарочаны ўдвая, нам было б прасцей падпісваць новых гульцоў.

Так, мы патрацілі менш, чым Бундэсліга. Адзін з фактараў – нашы клубы-лакаматывы куплялі не на тым узроўні, што ў папярэднія гады, тады як у Германіі адбылося нешта надзвычайнае з трансферам Кейна.

Я не стаў бы ўзначальваць лігу са стратнай эканамічнай мадэллю. Мы ўжо праходзілі такое з 2008 да 2013 года. Наша мадэль абараняе і клубы, якія не адносяцца да кампаній з абмежаванай адказнасцю: «Рэал», «Барселону», «Атлетык», «Асасуну».

Калі б наша мадэль была стратнай, нашы топ-клубы страцілі канкурэнтаздольнасць на нацыянальным узроўні. Але мы сочым за ўсімі выдаткамі», – заявіў Тебас.