Усе навіны

УЕФА праверыць трансферы з «ПСЖ» у катарскія клубы

19 верасня, 13:22

Тры трансферы з «ПСЖ» у катарскія клубы гэтым летам пройдуць праверку ва УЕФА, паведамляе L’Equipe.

Орган фінансавага кантролю клубаў праверыць, ці не парушыў парыжскі клуб правілы фінансавага фейр-плею, калі прадаў Юліяна Дракслера ў «Аль-Ахлі» і Марка Вераці і Абду Дыяла ў «Аль-Арабі». За ўсе пераходы «ПСЖ» у суме атрымаў 80 млн еўра.

УЕФА праверыць, ці ёсць катарскія ўладальнікі «ПСЖ» QSI звязаныя з клубамі, у якія прадалі гэтых гульцоў. Афіцыйна QSI не валодае ні клубамі-пакупнікамі, ніводнай камандай чэмпіянату Катара.

УЕФА ўжо штрафаваў «ПСЖ» на 65 мільёнаў еўра за фінансавыя парушэнні.