Усе навіны

Ямаль стаў другім наймаладзейшым гульцом у гісторыі ЛЧ

20 верасня, 11:13

Вінгер «Барселоны» Ламін Ямаль дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў.

Ён выйшаў на замену на 68-й хвіліне матча супраць «Антверпена» (5:0). На той момант яму было 16 гадоў і 68 дзён – ён стаў самым маладым гульцом у гісторыі «Барселоны», які згуляў у ЛЧ.

Таксама Ямаль стаў другім самым маладым гульцом у гісторыі ЛЧ – рэкорд належыць Юсуфа Мукако, які дэбютаваў у складзе «Барусіі» Дортмунд ва ўзросце 16 гадоў і 18 дзён.

Ямаль у гэтым сезоне аддаў 2 галявыя ў 6 матчах ва ўсіх турнірах за «Барселону». Статыстыка 16-гадовага іспанскага правага вінгера тут.