Усе навіны

Уладзіслаў Малькевіч: «Екацярынбург не саступае Мінску»

25 верасня, 17:36

Беларускі абаронца «Урала» Уладзіслаў Малькевіч расказаў аб адаптацыі ў новай камандзе.

– Беларусы ва «Урале» дапамагаюць адаптавацца?

– Натуральна! Ягор [Філіпенка], Дзяніс [Шчарбіцкі] і трэнеры дапамагаюць адаптавацца. У цэлым калектыў вельмі добры, таму з гэтым праблем няма.

– А ў бытавым плане?

– Екацярынбург – класны горад. Мне здаецца, ён не саступае Мiнску. Усё падабаецца, паціху вывучаю яго, у вольны час гляджу славутасці. У цэлым усё супер, – сказаў Малькевіч.