Усе навіны

«Барселона» можа вярнуць свайго выхаванца Міранду, калі ён стане вольным агентам

28 верасня, 19:20

«Барселона» можа паспрабаваць падпісаць Хуана Міранду, калі ён стане вольным агентам, паведамляе Sport.

23-гадовы фулбек зараз гуляе за «Бетыс», яго кантракт заканчваецца летам наступнага года.

У выпадку трансферу Міранда стане зменшчыкам Алехандра Бальдзе, які падпісаў з «Барселонай» новы кантракт.

У «Беціс» Хуан перайшоў якраз з «Барселоны» на правах вольнага агента ў 2021-м, але пры гэтым каталонцы маюць права атрымаць 40% ад сумы наступнага продажу іспанца, а таксама пры жаданні выкупіць яго ў першачарговым парадку.

За першую каманду Міранда паспеў згуляць толькі 4 матчы, дэбютаваўшы ў кастрычніку 2018-га.

З моманту трансферу ў «Бетыс» забіў 6 галоў і аддаў 9 рэзультатыўных перадач у 83 матчах.