Усе навіны

«Мілан» працягнуў кантракт з 17-гадовым абаронцам Бартэзагі

2 кастрычніка, 17:09

Левы абаронца «Мілана» Давідэ Бартэзагі падпісаў новую дамову пра супрацоўніцтва з клубам.

Новы кантракт паміж бакамі разлічаны да чэрвеня 2026 года з опцыяй падаўжэння яшчэ на 2 сезоны.

17-гадовы Бартэзагі – выхаванец «Мілана». У гэтым сезоне ён правёў 2 матчы за першую каманду «расанеры».