Усе навіны

Шукураў з-за траўмы прапусціць збор Кыргызстана, замест яго выкліканы паўабаронца «Славіі» Кенжабаеў

5 кастрычніка, 08:32

Паўабаронца «Нёмана» Алімардон Шукураў з-за траўмы прапусціць збор нацыянальнай каманды Кыргызстана.

Замест яго выклік у зборную атрымаў паўабаронца «Славіі» Эрмек Кенжабаеў.

Кенжабаеў папоўніў мазырскую каманду ў жніўні і пакуль не правёў ніводнай гульні за асноўны склад.