Усе навіны

Валерый Сянько: «Вядома, «Іслач» хоча заваяваць бронзу, але гэта будзе няпроста»

10 кастрычніка, 17:25

Паўабаронца «Іслачы» Валерый Сянько падзяліўся меркаваннем аб выступленні каманды ў гэтым сезоне вышэйшай лігі.

Пасля 24 тураў каманда набрала 34 ачкі і займае 5-е месца.

– Калі азірнуцца на мінулы турнірны адрэзак, ці на сваім месцы каманда?

– Мне спадабаўся адказ нашага галоўнага трэнера [Дзмітрыя Камароўскага], які сказаў, што табліца аб'ектыўная. Узяць матч са «Слуцкам», у якім мы павінны былі перамагаць, але згулялі ўнічыю і ў выніку апусціліся на 7-е месца. Значыць, на той час мы гэта заслужылі. Табліца аб'ектыўна адлюстроўвае, хто на што найграў.

– Зразумела, што вы нацэлены на бронзу. Каго лічыце галоўнымі канкурэнтамі?

– Усе каманды добрыя. Нядаўна сустракаліся са «Славіяй» і «Тарпеда» – было складана і цікава. Гляджу, «Гомель» прыстойна дадаў. Цяжка кагосьці вылучыць, усе моцныя і гуляючыя. Барысаў – тое ж самае. БАТЭ – гэта БАТЭ, флагман. Увогуле, усе плюс-мінус роўныя. Таму не магу сказаць, хто фаварыт. Вядома, мы жадаем заваяваць бронзу, але гэта будзе няпроста.

– Ці прадугледжана ў клубе матэрыяльнае заахвочванне ў выпадку траплення на п'едэстал?

– Не. Ніхто нічога не абяцаў, мы проста рухаемся ад матча да матчу. Ха, вось калі патрапім у тройку, то можна будзе спытаць па факце. А так пакуль няма чаго пытацца, – сказаў Сянько.