Усе навіны

Абаронца «Слуцку» Былінкін: «Зборную клубаў вышэйшай лігі нездарма збіраюць. Напэўна ў нацкамандзе будуць глядзець на хлопцаў»

10 кастрычніка, 19:50

Абаронца «Слуцка» Мікіта Былінкін пракаментаваў матч супраць «Славіі» (1:0).

– Дзякуй заўзятарам – за тое, што падтрымалі нас. Быў будны дзень, 16.00. Нават балельшчыкі суперніка прыехалі – вялікія малайцы. Мусіць, і нашы заўзятары адпрасіліся з працы.

Да «Славіі» рыхтаваліся як да каманды з добрай тактычнай гульнёй, добрым узроўнем фізічнай падрыхтоўкі. Гэта атака каманда, якая хоча гуляць з мячом.

У перапынку асабліва нічога не мянялі. Трэнер сказаў, што ў нас усё атрымаецца, папрасіў не дапускаць недарэчныя памылкі. У нас гэта атрымалася.

Выпраўляем памылкі. Наша перамога не толькі мая заслуга. Я толькі маленькая частка ад усёй каманды.

Зборную клубаў вышэйшай лігі нездарма збіраюць. Напэўна будуць глядзець на хлопцаў. Думаю, добрая гульня і добры вынік прымусіць трэнера зборнай паглядзець не толькі на мяне, але і на астатніх гульцоў, якія будуць задзейнічаныя ў гэтым матчы, – сказаў Былінкін.