Усе навіны

Гюлер вярнуўся да індывідуальных трэніровак – праз траўмы ён не згуляў ніводнага матчу за «Рэал»

11 кастрычніка, 08:18

Вінгер «Рэала» Арда Гюлер вярнуўся да трэніровак па індывідуальнай праграме пасля перанесенай траўмы левага сцягна, паведамляе Marca.

Турак атрымаў гэтае пашкоджанне на адной з першых трэніровак пасля таго, як аднавіўся ад траўмы меніска ў канцы верасня.

Нагадаем, «вяршковыя» заплацілі «Фенербахчэ» за футбаліста 20 мільёнаў еўра + 10 млн бонусамі + працэнт з будучага перапродажу, але з моманту пераходу Гюлер не згуляў ніводнага матчу па вышэйзгаданых прычынах.

У мінулым сезоне Арда адзначыўся 6 галамі і 7 выніковымі перадачамі ў 35 матчах.