Усе навіны

Белінгем, Хёйлунд, Колуіл, Мусіяла і іншыя – у фінальным спісе намінантаў на Golden Boy-2023, wild-card атрымаюць Гюлер, Ямаль і яшчэ трое гульцоў

12 кастрычніка, 23:50

Італьянскае выданне Tuttosport апублікавала фінальны спіс з 25 гульцоў, якія прэтэндуюць на ўзнагароду Golden Boy-2023.

20 кандыдатаў на званне найлепшага маладога гульца Еўропы назвала аналітычная кампанія Football Benchmark, а пяцёра атрымалі wild-card ад рэдакцыі.

Спіс намінантаў: Джуд Белінгем («Рэал»), Джамал Мусіяла («Баварыя»), Хаві Сіманс («РБ Лейпцыг»), Антоніу Сілва («Бенфіка»), Алекс Бальдэ («Барселона»), Фларыян Вірц («Баер»), Беньямін Шэшка («РБ Лейпцыг»), Джорджа Скальвіні («Аталанта»), Расмус Хёйлунд («Манчэстэр Юнайтэд»), Лівай Колуіл («Чэлсі»), Ёхан Бакаёка (ПСВ), Мілаш Керкез («Борнмут»), Артур Вермерэн («Антверпен»), Эван Фергюсан («Брайтан»), Люка Гурна-Дуат («Рэд Бул Зальцбург»), Уорэн Заір-Эмеры («ПСЖ»), Усман Дыямандэ («Спортынг»), Арнау Марцінес (« Жырона»), Маціс Тэль («Баварыя»), Андзі Дзіуф («Ланс»).

Wild-card: Арда Гюлер («Рэал»), Біляль Эль-Ханус («Генк»), Марцін Батурына («Дынама» Заграб), Жаау Невеш («Бенфіка»), Ламін Ямаль («Барселона»).

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 4 снежня ў Турыне.