Усе навіны

Максім Скавыш: «Крыўд на заўзятараў БАТЭ ў мяне няма»

16 кастрычніка, 13:32

Форвард «Шахцёра» Максім Скавыш падзяліўся меркаваннем аб заўзятарах БАТЭ. Раней футбаліст змяніў барысаўскі клуб на салігорскі.

– Крыху больш за год таму ў матчы БАТЭ і «Шахцёра» барысаўскія заўзятары кожны твой і Ягора Філіпенка дотык мяча суправаджалі гудам. Як ты да гэтага ставішся па заканчэнні часу?

– Спакойна. Абвык ужо, сапраўды.

– Ведаеш пра прычыны незадаволенасці?

– Я так разумею, што перайшоў да прамога канкурэнта. Але мяне прадалі, клуб зарабіў на гэтым. Мне і зараз пасля гульняў піша дастаткова хлопцаў, якія мяне падтрымліваюць з Барысава. Крыўд на заўзятараў у мяне няма, – сказаў Скавыш.