Усе навіны

Мікіта Былінкін: «Матч з «Уралам» – першы міжнародны выклік для мяне»

17 кастрычніка, 19:38

Абаронца «Слуцка» і зборнай клубаў вышэйшай лігі Мікіта Былінкін падзяліўся меркаваннем пра спарынг з «Уралам» (1:2).

– Для мяне гэта наогул першы міжнародны выклік, менавіта такі маштабны. Удалося адчуць, як гэта выступаць на такім узроўні.

Усё значна больш інтэнсіўна, хутчэй, больш барацьбы. Нас да гэтага і рыхтавалі, казалі, што будзе дастаткова хуткасны футбол, барацьбы будзе больш, чым у нас у чэмпіянаце. Яно так і атрымалася, але мы былі гатовы.

– Для вас выклік да каманду клубаў краіны блізкі да запрашэння ў нацыянальную зборную?

– Гэта, вядома, не тое ж самае. Калі толькі з вялікай нацяжкай. Але Карлас Алос паглядзіць. Можа і выбера кагосьці з нас на будучыню, на далягляд і вырашыць выклікаць на наступны збор. Насамрэч добра, што заўважаюць і запрашаюць нават і ў зборную клубаў. Гэта значыць, што цябе бачаць і на цябе разлічваюць, – сказаў Былінкін.