Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Тое, што ў Барысаве не выйшлі Шчарбіцкі і Філіпенка, гэта вялікае гора, у якім знаходзіцца беларускі футбол»

19 кастрычніка, 12:10

Беларускі журналіст Мікалай Хадасевіч падзяліўся думкай пра няўдзел беларусаў Дзяніса Шчарбіцкага і Ягора Філіпенкі ў таварыскім матчы «Урала» са зборнай клубаў вышэйшай лігі ў Барысаве.

– Тэатр абсурду, дадумацца да такога: таварыскі матч, запрасілі «Урал» і пры гэтым забаранілі некаторым футбалістам прымаць удзел.

Насамрэч смешнага тут мала. Можна Ганчарэнку абвінаваціць, але я гэтага рабіць не буду. Вось так, паслухацца па званку, калі працуеш у іншай камандзе і ў іншай краіне.

Я не здзіўлены, што ён зрабіў такім чынам. Калі доўга працуеш у Расіі, прывыкаеш да таго, што трэба рабіць тое, што скажуць вышэй і працаваць далей. Для мяне гэта не навіна.

Тое, што не выйшлі Шчарбіцкі і Філіпенка, гэта вялікае гора, у якім знаходзіцца беларускі футбол, – сказаў Хадасевіч.