Усе навіны

Ізраільцянін Вейсман з «Гранады» прапусціць матч з «Асасунай» з меркаванняў бяспекі

20 кастрычніка, 13:31

Форвард «Гранады» Шон Вейсман не дапаможа сваёй камандзе ў выязным матчы 10-га тура Ла Лігі супраць «Асасуны».

Такое рашэнне 27-гадовы ізраільцянін прыняў разам з паліцыяй з меркаванняў уласнай бяспекі, бо ўзброены канфлікт яго краіны з Палестынай працягваецца.

Інфармацыі наконт удзелу Вейсмана ў наступных матчах «Гранады» няма. У гэтым сезоне ён правёў 2 матчы.

Нагадаем, што з 7 кастрычніка баевікі тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС працягваюць атакаваць Ізраіль. Урад апошняга ўпершыню з 1973 года ўвёў ваеннае становішча.