Усе навіны

«Ардабасы» Сяднёва датэрмінова выйграў чэмпіянат Казахстана

22 кастрычніка, 17:51

«Ардабасы» ў матчы 25-га тура абыграў «Шахцёр» з Караганды з лікам 3:1. Каманда Аляксандра Сяднёва набрала 58 балаў і стала недасягальнай ад апанентаў. «Ардабасы» за 1 тур да фінішу аформіў чэмпіёнскі тытул. Для каманды гэта першая перамога ў чэмпіянаце ў гісторыі.

4 лістапада «Ардабасы» мае шанц пазмагацца за яшчэ адзін трафей – Кубак Казахстана. У фінале каманда згуляе з «Таболам».

Беларускі нападаючы пераможцаў Усевалад Садоўскі працягвае аднаўляцца ад траўмы.

«Астана», якая займае другое месца ў табліцы, адстае ад лідара на 6 балаў.