Усе навіны

Усевалад Садоўскі: «Жыццё цікавая штука. Гэтыя два гады пацвярджаюць, што ў жыцці ўсё, што не робіцца – да найлепшага»

25 кастрычніка, 16:34

Беларускі нападнік «Ардабасы» Усевалад Садоўскі пракаментавў чэмпіёнства, якое здабыў разам з камандай.

«Жыццё цікавая штука. Гэтыя два гады пацвярджаюць тое, што ў жыцці ўсё, што не робіцца – гэта да найлепшага!

Прысвячаю тытул заўзятарам, якія няглядзячы ні на што, падтрымлівалі нас і дадавалі сілы ісці наперад. Стваралі неварагодную атмасферу, якой я ніколі ў жыцці не бачыў. Вы заслужілі першы для Шымкента тытул Чэмпіёна!

Алға Орда», – напісаў Садоўскі.