Усе навіны

«Ювентус» пачаў перамовы з агентам Кьезы па падаўжэнні кантракту

26 кастрычніка, 22:32

«Ювентус» пачаў працаваць над працягам кантракту з вінгерам каманды Федэрыка К'езай, паведамляе інсайдэр Нікола Скіра. Па дадзеных крыніцы, сёння, 26 кастрычніка, агент гульца Фалі Рамадані правёў сустрэчу са спартовым дырэктарам «Ювентуса» Крысціяна Джунталі. Нагадаем, што кантракт 26-гадовага італьянца з турынскім клубам заканчваецца летам 2025 года. У гэтым сезоне ён забіў 4 галы ў 8 матчах. «Ювентус» купіў Кьезу ў "Фіярэнціны" летам мінулага года за 42,5 мільёна еўра.