Все новости

«Ліверпуль» зацікаўлены ў трансферы Асімхена

27 кастрычніка, 18:58

Праблемы ў перамовах паміж Віктарам Асімхенам і «Напалі» па новым кантракце нападаючага могуць прывесці да таго, што ён пакіне клуб наступным летам.

Паводле інфармацыі Сalciomercato, пакуль адсутнічае кансесус не толькі па зарплаце, якую нігерыец хоча павялічыць з 4,5 да 9 мільёнаў еўра, але і па адступных – агент Асімхена хоча больш даступны кошт, а Дэ Лаурэнціс каля 200 млн.

Калі сітуацыя не палепшыцца да вясны, гулец можа сысці.

Сярод прэтэндэнтаў ёсць «Чэлсі» і «Ліверпуль», які ўжо робіць рашучыя крокі і ўстанавіў прамыя кантакты з асяроддзем футбаліста.

У гэтым сезоне на ліку Асімхена 6 галоў і 1 рэзультатыўная перадача ў 10 матчах.