Усе навіны

Зарплата Бакіча ў мінскім «Дынама» перавышае ліміты, Паліцевіч і Хвашчынскі атрымліваюць 5 тысяч долараў

31 кастрычніка, 08:15

Tribuna.com атрымалася даведацца пра памеры заробкаў гульцоў мiнскага «Дынама». Так, некалькі чалавек у «Дынама» атрымліваюць на ўзроўні ліміту для «зборнікаў» – 18 тысяч рублёў з невялікім (прыкладна 6 тысяч долараў – Tribuna.com).

Напрыклад, капітан каманды абаронца Сяргей Паліцевіч, яго калега па амплуа Максім Швяцоў і форвард Уладзімір Хвашчынскі ў месяц маюць па 16 200 рублёў (крыху больш за 5 тысяч долараў – Tribuna.com).

Чарнагорскі легіянер Душан Бакіч мае каля 8 тысяч долараў, што вышэй за ўсе ліміты.

Аднак у большасці сваёй зарплата ў гульцоў не перавышае стандартнага ліміту (ён зараз складае 6,8 тысячы рублёў).