Усе навіны

Ягор Карцоў: «Пунтус для мяне футбольны бацька. Тэлефаную яму і пытаю, калі нешта трэба»

31 кастрычніка, 20:34

Паўабаронца брэсцкага «Дынама» Ягор Карцоў, які атрымліваў у першай лізе 8500 рублёў, распавёў пра гульню за «Макслайн» і пра адносіны з Юрыем Пунтусам.

– Глядзі, калі ты сыходзіў з «Макслайна», былі размовы, што твае вынікі не адпавядалі запытанай табой зарплаце. Хаця статыстыка быццам была нядрэннай. Дык наколькі тады ўсё было крытычна, і што ад цябе патрабавалі, калі тых лічбаў клубу не хапала?

– Мусіць, чакалі, як у тым годзе, пераможных мячоў. І каб кожны раз менавіта тры ачкі прыносіў. На той момант у нас якраз мала што атрымлівалася, змена трэнераў у дадатак, прычым не адна. Дарэчы, дзякуй Юрыю Іосіфавічу, што пагадзіўся прыйсці ў «Макслайн». Думаю, я мог лепш згуляць і забіць больш...

– Але ў любой камандзе ёсць стандарт зарплаты, якую клуб гатовы даваць гульцу. Можа ствараўся дысбаланс з-за тваіх лічбаў? З-за гэтага расталіся?

– Не, Пунтус ведаў мой заробак. Ён да мяне добра ставіцца, не думаю, што гэта стала важным чыннікам нашага раставання з клубам. Ён для мяне футбольны бацька, стэлефаноўваўся з ім. У яго нядаўна, дарэчы, дзень нараджэння быў, якраз з Гомелем гулялі. Мы перамаглі, а «Макслайн» «Віцебску» прайграў, дык я ўжо не стаў увечары тэлефанаваць віншаваць, раніцай звязаўся з ім. Мы добра ладзім. Калі трэба патэлефанаваць і спытаць нешта, дык я так і раблю. Удзячны яму за тыя паўгады, калі выйшлі ў вышку, і за гэты кароткі прамежак часу ўлетку, – распавёў Корцаў