Усе навіны

Эрык тэн Хаг: «Цяпер у «МЮ» вельмі дрэнныя часы, але мы пераадолеем іх разам»

2 лістапада, 13:18

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг пракаментаваў паражэнне ад «Ньюкасла» (0:3) у матчы 1/8 Кубка англійскай лігі.

– Мы ведаем, што выглядалі недастаткова добра. Мы былі ў гульні, але потым аддалі яе.

Вы атрымліваеце ўпэўненасць толькі тады, калі бераце на сябе адказнасць, змагаецеся і перамагаеце. Калі вы гэта робіце, вы атрымліваеце вынік, а з яго будуецца ўпэўненасць. Мы мусім трымацца разам.

Не трэба перакладаць адказнасць на аднаго чалавека, бо мы адна каманда. У нас былі добрыя часы. Цяпер у нас вельмі дрэнныя часы, але мы пераадолеем іх разам. Мы перамагаем і праiгрываем усё разам.

Дзякую заўзятарам за падтрымку. У гэтыя цяжкія моманты вы ўсё яшчэ з намі. Мы не заслугоўваем гэтага зараз, таму што не паказваем лепшых вынікаў. Мы стараемся, але адных спроб у футболе недастаткова.

Я разумею, што калі вынікаў няма, гэта лагічна пытацца з трэнера. Але я ўпэўнены, што змагу гэта выправіць. Ва ўсіх папярэдніх клубах я рабіў гэта, і ў мінулым годзе я зрабіў гэта тут.

Цяпер мы ў дрэнным становішчы. Я бяру на сябе адказнасць і ўспрымаю гэта як выклік, – сказаў тэн Хаг.